Кампанія “Мы не забудзем” – Віктар Ганчар і успаміны мінулага (фотарэпартаж)

19 чэрвеня 2013 11:39  |  Галоўныя навіны

18 чэрвеня ў рамках кампаніі «Мы не забудзем», прайшоў вечар памяці, прысвечаны знікламу палітыку Віктару Ганчару. Узгадаць аб працы, жыццёвым шляху вядомага чалавека, прыйшлі не толькі неабыякавыя людзі, але і тыя, хто ведаў яго: журналісты, палітыкі, творчыя людзі.

Вечар, традыцыйна, пачаўся з выступу лідэра арганізацыі «Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты» Марыны Хоміч, якая яшчэ раз нагадала прысутным аб тым, што забываць аб мінулых падзеях нельга, нельга забываць пра зніклых журналістаў і палітыкаў, якія загінулі ад рук рэжыму. 

Выступіў і сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі, які адзначыў важнасць правядзення такіх кампаній як у Менску, так і ў рэгіенах, паколькі ў наступным годзе крымінальная справа па беларускім палітыку, як і па многіх іншых вядомых асобах, будзе здадзена ў архіў на законных падставах. Выступіў і лідар АГП Анатоль Лябедзька, які распавеў, якім палітыкам і чалавекам быў Віктар Ганчар, якую палітыку ён праводзіў у першай палове 90-х гадоў, як апантана працаваў над тым, каб вярнуць страчаную Беларуссю незалежнасць. Таксама Лябедзька адзначыў неабходнасць стварэння міжнароднага трыбунала, які б заняўся расследаваннем спраў зніклых у Беларусі палітыкаў.

Акрамя таго, на сустрэчу прыехалі і калегі зніклага Ганчара: Уладзімір Глод і Васіль Шлындзікаў, дзякуючы якім удзельнікі мерапрыемства даведаліся, як працаваў палітык, якія планы ён ставіў на будучыню, чаго хацеў дамагчыся і перад якімі падзеямі ен «раптоўна» знік. Узгадваў пра Віктара Ганчара і знакаміты беларускі рэжысер Юрый Хашчавацкі.

Падчас правядзення мерапрыемства была таксама падпісана петыцыя, складзеная юрыстам Гары Паганяйлам у Генпракуратуру, з патрабаваннем расследавання гэтых спраў.

Кампанія "Мы не забудзем" - Віктар Ганчар і успаміны мінулага (фотарэпартаж)

Болей навін