Стан здароўя лідара хрысціян поўнага Евангелля ў Беларусі Ганчарэнкі стабілізуецца

21 чэрвеня 2013 12:45  |  Грамадства

На 18 чэрвеня стан здароўя пратэстанцкага пастара, лідэра рэлігійнага аб’яднання абшчын хрысціян поўнага Евангелля ў Беларусі Вячаслава Ганчарэнкі стабілізуецца, настрой бадзёры, аднаўляецца гаворка, нарастае моц у канечнасцях. Лекары адзначаюць добрую дынаміку акрыяння, паведамілі ў царкве “Новае жыццё”, пастарам якой з’яўляецца Ганчарэнка.

 

13 чэрвеня, пасля праведзенай магнітна-рэзананснай тамаграфіі было ўстаноўлена, што ў пастара быў ішэмічны мікраінсульт. Акрамя гэтага, у яго ў сасудах галаўнога мозгу быў знойдзены тромб у месцах, недасяжных для аперацыі.

 

У другой палове дня 13 чэрвеня стан Вячаслава Ганчарэнкі пагоршыўся, і яго змясцілі ў рэанімацыю.

Болей навін