У Віцебску МХД правялі акцыю салідарнасці з Андрэем Гайдуковым (фота)
У Віцебску актывісты Маладых Хрысціянскіх Дэмакратаў правялі акцыю салідарнасці з наваполацкім дэмакратычным актывістам Андрэем Гайдуковым, які абвінавачваецца ў здрадзе дзяржаве.
Падчас акцыі ў двох раёнах і ў цэнтры Віцебска (побач з абласным судом, дзе праходзіць працэс над Гайдуковым) былі расклееныя ўлёткі супраць судовага працэсу.
Гэтымі ўлёткамі актывісты МХД хацелі паказаць, што беларусаў прымушаюць не думаць аб тым, што адбываецца вакол, і забараняюць абмяркоўваць гэта, у адваротным выпадку – людзям таксама пагражае стаць “шпіёнамі” і “здраднікамі”, як Андрэй Гайдукоў.