У Гомелі аднавілася паляванне на баптыстаў
Прэс-служба праваабарончай арганізацыі Форум 18 адзначае, што ў Беларусі аднавіліся рэйды супраць баптыстаў, якія сустракаюцца для набажэнстваў без дзяржаўнага дазволу.
Паведамляецца, што ў выніку рэйдаў на нядзелях набажэнствы двух абшчын Савета баптысцкіх цэркваў у паўднёва-ўсходнім горадзе Гомелі былі аштрафаваныя трое мясцовых лідэраў. Пастар Мікалай Варушын быў аштрафаваны на суму, адпаведную сярэдняму месячнаму заробку ў рэгіёне, а пастары Пётр Яшчанка і Валянцін Шчадронак – на меншыя. На працягу апошняга года гэта першыя падобныя рэйды і штрафы. Прадстаўнікі міліцыі паведамілі Форуму 18, што адзін з рэйдаў быў ініцыяваны КДБ з мэтай “выяўлення злачынных груп незарэгістраваных баптыстаў”. “Мы [міліцыя] займаемся сямейнымі сваркамі і вулічнымі бойкамі, і ня цікавімся рэлігіяй”, – заявіў адзін з афіцэраў міліцыі. – У гэтай місіі мы толькі здзяйснялі падтрымку”.
Цэрквы Савета баптысцкіх цэркваў – такія, якія падвергліся ператрусу і штрафу ў Гомелі, – пазбягаюць дзяржаўнай рэгістрацыі ва ўсіх краінах, дзе яны існуюць, але ў Беларусі ажыццяўленне свабоды рэлігіі або перакананняў сумесна з іншымі людзьмі без дзяржаўнай рэгістрацыі з’яўляецца незаконным. Ні адзін з трох аштрафаваных баптыстаў пастараў не збіраецца аплачваць штрафы, сцвярджаючы, што вядзеннем малітоўных сходаў яны не зрабілі нічога дрэннага.
Цяперашнія рэйды азначаюць, што зацішша для баптыстаў скончылася. Нагадаем, што 24 лютага міліцыя правяла рэйды ў баптысцкую суполку ў Чыгуначным раёне Гомеля, якая сустракаецца ў прыватным доме. Тады каля 20 міліцыянтаў прынялі ўдзел у рэйдзе, спасылаючыся на тое, што яны рэагуюць на скаргу ад суседзяў.
14 красавіка ў баптысцкай суполцы ў Савецкім раёне г. Гомеля, якая таксама збіраецца на набажэнствы ў прыватным доме, быў праведзены ператрус. Каля дзесяці міліцыянтаў, заблакаваўшы ўсе выхады, уварваліся ў прыватны дом, дзе пастар Пётр Яшчанка вёў нядзельнае набажэнства. “Яны паставілі міліцыянта ля кожнага ўваходу і кожных дзвярэй,” – паведаміў Яшчанка. Супрацоўнікі міліцыі запатрабавалі, каб набажэнства баптыстаў было спынена, а затым запісалі на дыктафон што адбывалася на сходзе, сфатаграфавалі і дапыталі прысутных. Яны таксама перапісалі іх пашпартныя дадзеныя і хатнія адрасы.
Яшчанка дадаў, што члены царквы былі напалоханыя, так як гэта быў першы налёт на яго паству, і ён стаў нечаканасцю. “Бог ведае, якімі былі іх намеры і якія будуць наступствы,” – сказаў ён. Пастар адзначыў, што, хоць многія члены царквы былі напалоханыя рэйдам, большасць працягвае рэгулярна наведваць малітоўныя сходу.