Гомельскія актывісты БХД распрацавалі кампаніі ў межах “Рады Народных Дэпутатаў”

25 чэрвеня 2013 16:42  |  Галоўныя навіны

У Гомелі 22-23 чэрвеня адбылася чарговая партыйная школа БХД па тэме “Прафесійны партыйны менеджмент”. Удзел у ёй узялі 30 чалавек з розных гарадоў і раёнаў Гомельшчыны.

 

Падчас партыйнай школы быў распрацаваны шэраг кампаній у межах Рады Народных Дэпутатаў БХД, у прыватнасці, кампанія за чыстую ваду ў Калінкавічах, за рамонт мосту ў Гомелі і іншыя.

 

Гэтыя кампаніі ў бліжэйшы месяц будуць рэалізоўвацца сябрамі БХД.

 

Нагадаем, што сёлета гэта ўжо пятая партыйная школа БХД. Раней яны прайшлі ў Менску, Віцебску, Гародні і Магілёве.

Болей навін