Слонім: сябра БХД выклікаюць у пракуратуру за Дзень Волі

26 чэрвеня 2013 17:23  |  Палітыка

Па-ранейшаму ў Слоніме працягваюцца выклікі ў міліцыю і пракуратуру сяброў Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл, якія сёлета 25 сакавіка адзначалі Дзень Волі. Кіраўнік слонімскай суполкі БХД Іван Бедка атрымаў позву за подпісам пракурора Слонімскага раёна, старэйшага дарадцы юстыцыі Анатоля Яўлаша  з’явіцца 24 чэрвеня ў пракуратуру “па факце правядзення несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў, прысвечаных гадавіне ўзнікнення БНР”.

 

Іван Бедка наведаў пракуратуру Слонімскага раёна. Але з ім гутаркі ніхто не праводзіў. Праўда, адна з супрацоўніц пракуратуры папрасіла сустрэчу з пракурорам перанесці на чацвер, 27 чэрвеня.

Болей навін