У Магілёве прайшоў сход Маладых Хрысціянскіх Дэмакратаў Магілёва
26 чэрвеня ў Магілеве прайшоў сход аргкамітэту па стварэнні Грамадскага аб’яднання “Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты Магілёва” (далей “МХДМ”).
На паседжанні схода былі падведзеныя вынікі працы аргкамітэту за апошнія паўгады, які былі адзначаны як станоўчыя. Як нагадаў старшыня аргкамтэту Яўген Дудкін, 21 лютага, у міжнародны дзень роднай мовы, сябры МХДМ правялі акцыю ў падтрымку беларукай мовы, прынялі актыўны ўдзел ў арганізацыі і правядзенні ў Магілёве ўрачыстасцей да 95-й гадавіны абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі, былі сабраны шматлікія подпісы і пададзеныя калектыўныя звароты да мясцовых улад па ўладкаванню тэрыторыі горада ў межах кампаніі “Рада Народных Дэпутатаў”, 25 траўня, у міжнародны дзень сям’і, актывісты праз улёткі нагадалі жахарам Магілёва пра важнасць сямейных каштоўнасцей.
“Гэта значыць, што хрысціянскія дэмакраты не застаюцца ў баку, ёсць маладое пакаленне беларускіх грамадзян, якім неабыякавы лёс краіны, яе будучыня, а той факт, што жыхары горада адгукнуліся на нашыя прапановы – чарговы раз падцвярджае жаданне беларусаў на змяненне свайго жыцця да лепшага”, – адзначыў Яўген Дудкін.
На сходзе таксама былі вызначаныя пытанні наконт будучых дзеянняў адносна мясцовых выбараў у Беларусі, далейшай стратэгіі, а таксама прыняты новыя сябры аргкамітэта.