Віталь Рымашэўскі: Цяпер за «шпіянаж» можна пасадзіць палову краіны

01 ліпеня 2013 13:17  |  Палітыка

Па артыкуле Гайдукова можна асудзіць не толькі ўсю апазіцыю, але і любога, хто хоць бы раз быў у замежнай амбасадзе.

Пра гэта заявіў сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД)Віталь Рымашэўскі, каментуючы сайту charter97.orgпрысуд у выглядзе 1,5 гадоў калоніі актывісту Андрэю Гайдукову.

 

«Я перакананы, што справа Гайдукова рыхтавалася як тэставая, гэта значыць як падрыхтоўка да будучых палітычных працэсаў па гэтым артыкуле. І для гэтага быў узяты малавядомы чалавек, але, тым не менш, грамадзянскі актывіст, які хацеў стварыць сваю арганізацыю. Той факт, што ўлады пайшлі на адваротную, сведчыць пра тое, што старанні дэмакратычных сіл і праваабаронцаў далі станоўчы вынік. Таму прысуд у 1,5 гадоў калоніі быў вынесены на фоне ўяўнага пацяплення адносін з Захадам», – лічыць палітык.

 

Ён дадаў, што, так ці інакш, гэта не мяняе палітычнай матывацыі, таму што па дадзеным артыкуле можна пасадзіць не толькі ўсю апазіцыю, але і палову грамадзян Беларусі, якія выязджаюць за мяжу, атрымліваюць візу, кантактуюць з дыпламатамі і супрацоўнікамі візавых аддзелаў.

 

«У любым выпадку, мы павінны дамагацца апраўдальнага прысуду і адмены дадзенага дыскрымінацыйнага артыкула ў Рэспубліцы Беларусь. І той факт, што абвінавачанне было перакваліфікавана, яшчэ раз пацвярджае, што ніякіх падставаў судзіць хлопца не было. У адваротным выпадку не было б чаго хаваць на закрытым судовым пасяджэнні. Гэты прысуд яшчэ раз пацвярджае нязменную і паслядоўную палітыку рэжыму Лукашэнкі на ўзмацненне рэпрэсій і знішчэнне дэмакратычных сіл. І амаральнымі будуць заявы аб тым, што дзякуючы «дыялогу» Гайдукову далі не сем гадоў, а паўтара гады», – падсумаваў Віталь Рымашэўскі.

 

Нагадаем, актывіста апазіцыі Андрэя Гайдукова прызналі вінаватым у спробе ўстанаўлення кантактаў з замежнай выведкай і асудзілі на 1,5 года калоніі. Прысуд сёння вынес Віцебскі абласны суд.

Болей навін