Суд праігнараваў скаргу актывіста БХД (фота)
Вярхоўны суд Беларусі праігнараваў скаргу наваполацкага актывіста аргкамітэту па стварэнні Партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Сяргея Малашэнка, пакінуўшы незадаволенай просьбу аб спыненні справы аб адміністратыўным правапарушэнні.
Сяргей Малашэнак быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі раніцай 8 кастрычніка 2012 года, калі збіраўся вывесіць расцяжку «Свабоду беларускім палітвязням».
Суд угледзеў у гэтым “несанкцыянаваную акцыю” і аштрафаваў актывіста на 300 тысяч рублёў па ч. 1 арт. 23.34 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў).