Паўла Пракаповіча аштрафавалі на 25 базавых велічынь (абноўлена, фота, відэа)

08 ліпеня 2013 10:12  |  Галоўныя навіны

У Менску ідзе суд над актывістам аргкамітэту БХД Паўлам Пракаповічам, які быў затрыманы 7 ліпеня за акцыю памяці Дзмітрыя Завадскага.

 

16:50 Суд асудзіў Паўла Пракаповіча да штрафу ў памеры 25 базавых велічынь. Ён прызнаны вінаватым па арт. 23.34 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў), нягледзячы на довады адваката, што выказванне адным чалавекам сваёй думкі не ёсць масавым мерапрыемствам. 

 

13:50 Суд пачнецца а 14:00

 

13:00 Адвакату дазволілі сустрэцца з Паўлам Пракаповічам. Таксама нарэшце стала вядомае імя суддзі – Палулех Таццяна Фёдараўна. Разам з тым час суду пакуль невядомы. Магчыма, што ён адбудзецца нават падчас абеду.

 

12:50 Міліцыянты не даюць адвакату паразмаўляць з Паўлам Пракаповічам. Абаронца збіраецца скардзіцца суддзю.

 

12:00 Працэс прыпынены. Паўла Пракаповіча вывелі з залі суду. Прадстаўнікам БХД атрымалася паразмаўляць з актывістам і даведацца пра змест акцыі, за якую яго затрымалі. З яго словаў, ён 7 ліпеня каля 18:00 на плошчы Якуба Коласа паставіў партрэт Дзмітрыя Завадскага і запаліў ля яго свечкі. У гэты момант з метро выйшлі міліцыянты, якія затрымалі Паўла. Акцыя праходзіла ў межах кампаніі “Мы не забудзем!”.

 

11:50 Суд пачаўся. Ён праходзіць у закрытым фармаце. Актывістаў БХД на суд не пусцілі.


11:00 Паўла Пракаповіча даставілі ў будынак суду Савецкага раёна.

 

Паўла Пракаповіча аштрафавалі на 25 базавых велічынь (абноўлена, фота, відэа)

Паўла Пракаповіча аштрафавалі на 25 базавых велічынь (абноўлена, фота, відэа)

 


Болей навін