“Берасцейскія Хрысціянскія Дэмакраты” падалі дакументы на рэгістрацыю

09 ліпеня 2013 12:20  |  Галоўныя навіны

У Берасце 8 ліпеня ва ўправленне юстыцыі Берасцейскага аблвыканкама пададзеныя дакуманты на рэгістрацыю грамадскага аб’яднання “Берасцейскія хрысціянскія дэмакраты”.

 

Нагадаем, што ўстаноўчы сход арганізацыі прайшоў 8 чэрвеня ў Кобрыне. Старшынёй ГА “Берасцейскія хрысціянскія дэмакраты” быў абраны Зміцер Шурхай, яго намеснікамі – Раман Дзмітрук (Кобрын) і Таццяна Малашчанка (Баранавічы).

 

У каментары прэсавай службе Зміцер Шурхай паведаміў, што ілюзіяў наконт рэгістрацыі аб’яднання не мае, але спадзяецца, што арганізацыя будзе зарэгістраваная. “Усе дакументы падрыхтаваныя згодна з заканадаўствам. Усе заснавальнікі – рэальныя людзі і яны прысутнічалі на сходзе. Ніякіх памылак і супярэчнасцяў быць у пададзеных дакументах няма, каб былі законныя падставы адмовіць у рэгістрацыі”, – адзначыў ён.

 

Нагадаем, рэгістрацыя рэгіянальных грамадскіх аб’яднанняў – частка стратэгіі аргкамітэту БХД для юрыдычнай абароны сваіх сяброў.

Болей навін