У Магілёве нечакана адбыўся суд па скарзе Алега Аксёнава на КДБ (абноўлена)

10 ліпеня 2013 15:29  |  Галоўныя навіны

У Магілёве 10 ліпеня суд разглядзеў скаргу каардынатара аргкамітэту БХД Алега Аксёнава на незаконнае вынясенне яму папярэджання КДБ за нібыта дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. У суд Аксёнава выклікалі па тэлефоне ў дзень суда, ніякіх позваў папярэдне ён не атрымліваў. 

 

Паседжанне суду цягнулася 20 хвілін. На ім прысутнічалі, апроч Алега Аксёнава, прадстаўнік КДБ, пракурор і суддзя. “Пракурор падтрымаў супрацоўніка КДБ і заявіў, што дзеянні камітэту былі нібыта законнымі. Суддзя ж на заклік абараняць Канстытуцыю і законнасць толькі ўсміхнулася”, – кажа каардынатар.

 

Доказамі дзейнасці Алега Аксёнава па-ранейшаму ёсць артыкулы з інтэрнэт-СМІ, дзе ён названы не каардынатарам аргкамітэту БХД, а кіраўніком магілёўскага аддзялення партыі БХД.

 

Пасля перапынку суддзя пастанавіла пакінуць усё як ёсць і не задаволіла скаргу. Разам з тым Алег Аксёнаў мае намер абскарджваць рашэнне суду пасля таго, як атрымае афіцыйную пастанову суду.

Болей навін