Запрашаем на круглы стол па справе Аляксея Шчадрова
У аўторак, 16 ліпеня, аб 11.00 у Менску па адрасе Чарнышэўскага 3 адбудзецца круглы стол, прысвечаны ўзбуджэнню крымінальнай справы па артыкуле 193.1 супраць Аляксея Шчадрова, які ў вёсцы Аляксандраўка Шчучынскага раёна арганізаваў прытулак для бяздомных.
Удзел у круглым стале возьмуць юрысты, праваабаронцы, палітыкі і журналісты, а таксама сам фігурант справы сп. Шчадроў. Падчас круглага стала прапануецца абмеркаваць сітуацыю вакол дадзенай справы, магчымыя захады палітыкаў і праваабронцаў, каб абараніць справу дапамогі людзям, якія нікому непатрэбныя ў цяжкі перыяд свайго жыцця.
Запрашюцца ўсе жадаючыя