Павал Севярынец атрымаў трохдзённы адпачынак
Сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Павал Севярынец, які адбывае тры гады абмежавання волі за Плошчу-2010 у Купліне, атрымаў трохдзённы адпачынак, падчас якога ён зможа наведаць Віцебск, дзе жывуць яго бацькі.
Дарога займае шмат часу, таму пабыць дома Паўлу давядзецца каля 1,5 сутак.
Нагадаем, да заканчэння тэрміну Паўлу Севярынцу засталося тры месяцы. Тэрмін скончваецца 19 кастрычніка.