У актывіста БХД Вячаслава Шэлега зьнікла дачка

27 ліпеня 2013 10:50  |  Палітыка

27 ліпеня а 6-й гадзіне яна выйшла з хаты на традыцыйную ранішнюю прабежку і не вярнулася. На тэлефон не адказвае.

 

Вячаслаў Шэлег падаў заяву пра зьнікненьне ў міліцыю. Тая праводзіць апытаньне

Натальлі Шэлег 16 гадоў.

Як паведаміў Радыё Свабода Вячаслаў, 28 чэрвеня ёй пагражалі невядомыя дзецюкі. Казалі, каб ейны бацька спыніў палітычную дзейнасьць.

Па факце пагрозы сям’я Шэлегаў падала была заяву ў міліцыю.

Сам Вячаслаў Шэлег зьвязвае зьнікненьне дачкі з сваёй актыўнай палітычнай дзейнасьцю.

Вячаслаў Шэлег — бабруйскі прадпрымальнік, сябра аргкамітэту па стварэньні партыі Беларускага хрысьціянская дэмакратыя. Балятаваўся ў 2010 годзе ў Магілёўскі аблсавет па Кіраўскай выбарчай акрузе. Пісаў скаргі на парушэньні выбарчага заканадаўства.

Болей навін