Дачку актывіста БХД Вячаслава Шэлега збілі і вывезлі ў лес (Фота, Відэа)

27 ліпеня 2013 12:59  |  Палітыка

А 6-й гадзіне дзяўчына выйшла з хаты на традыцыйную ранішнюю прабежку і не вярнулася. На тэлефон не адказвала. Увесь гэты час дзяўчына правяла ў лесе, патлумачыў Вячаслаў Шэлег.

 

– Я прывёз яе з лесу. Дачка расказала, калі на стадыёне пасля прабежкі яна падышла да турніка, нехта ззаду стукнуў яе па патыліцы цяжкім, тупым прадметам. Наталля страціла прытомнасць, пасля яе паклалі ў машыну і вывезлі ў лес. У лесе без прытомнасці дачка правяла каля двух гадзін. І яшчэ столькі ж часу блукала па лесе. Яна ўся перапэцканая чорнай фарбай – твар, рукі, адзенне. Без абутку. Адзенне разарванае. Яна спрабавала спыніць машыну. Але доўга ніхто не хацеў спыняцца. Пасля ўдалося выклікаць хуткую дапамогу. Прыехала следчая група. 


Наталлі Шэлег 16 гадоў. Са слоў Вячаслава, 28-га чэрвеня ёй пагражалі невядомыя дзецюкі. Казалі, каб бацька спыніў палітычную дзейнасць. Па факце пагрозы сям’я Шэлегаў падала заяву ў міліцыю.

 

Сам Вячаслаў Шэлег, лідар бабруйскіх прадпрымальнікаў, звязвае знікненне дачкі са сваёй актыўнай палітычнай дзейнасцю.

 

Дачку актывіста БХД Вячаслава Шэлега збілі і вывезлі ў лес (Фота, Відэа)
Дачку актывіста БХД Вячаслава Шэлега збілі і вывезлі ў лес (Фота, Відэа)

 

 

Вадзім Батура, Беларускае Радыё Рацыя

Болей навін