Узбуджаная справа за здзек з дачкі актывіста БХД
Следчыя органы распачалі крымінальную справу па артыкуле «хуліганства» (ч. 1 арт. 339 КК) па факце гвалтоўных дзеянняў у дачыненні да непаўналетняй Наталлі Шэлег ў Бабруйску, дачкі сябра аргкамітэту БХД з Бабруйску Вячаслава Шэлега.
Нагадаем, 27 ліпеня 16-гадовая Наталля выйшла з хаты на традыцыйную ранішнюю прабежку і не вярнулася. На тэлефон не адказвала. Увесь гэты час дзяўчына правяла ў лесе. Як высветлілася, на стадыёне пасля прабежкі, калі яна падышла да турніка, нехта ззаду стукнуў Наталлю па патыліцы цяжкім, тупым прадметам. Дзяўчына страціла прытомнасць, пасля яе паклалі ў машыну і вывезлі ў лес. Без прытомнасці яна правяла каля дзвюх гадзін. Яна была ўся перапэцканая чорнай фарбай. Абутку на ёй не было, вопратка была разарваная.