Круглы стол па выкраданні дачкі Вячаслава Шэлега
У сераду, 31 ліпеня, у Бабруйску па адрасе Кастрычніцкая 172а а 17.30 з ініцыятывы аргкамітэту Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі адбудзецца круглы стол, прысвечаны праблеме выкрадання і збіцця дачкі бабруйскага актывіста БХД Вячаслава Шэлега Наталлі.
Удзел у круглым стале возьмуць прадстаўнікі дэмакратычных сілаў і праваабаронцы з Бабруйска і Менска. На ім будзе абмяркоўвацца сітуацыя з выкраданнем Наталлі Шэлег і спосабы супрацьстаяння падобным дзеянням.
Запрашаюцца журналісты і праваабаронцы.