Севярынец: выкраданне Наталлі Шэлег – не хуліганства, а асабліва цяжкае злачынства

29 ліпеня 2013 15:37  |  Галоўныя навіны

“Кваліфікацыя выкрадання Наталлі Шэлег, 16-гадовай дачкі сябра БХД і прадпрымальніка Вячаслава Шэлега, як “хуліганства” – здзек з правасуддзя, – заявіў сустаршыня БХД Павал Севярынец. – Насамрэч, следству адназначна трэба ўзбуджаць крымінальную справу па артыкулах “выкраданне чалавека”, “разбой”, а магчыма і “бандытызм”. Усёй Беларусі бачна, што гэта здзейсненае наўмысна асабліва цяжкае злачынства, а не якаясьці п’яная выхадка. Дэманстратыўна тэрарызуюць цэлую сям’ю. Почырк такі, што тырчаць рожкі дзяржаўнага бандытызму”.

 

“І БХД, і незалежнаму грамадству неабходна прымаць меры для самаарганізацыі і абароны нашых дзяцей. Хопіць цярпець здзек. Спадзяюся, у сераду на круглым стале ў Бабруйску будуць зробленыя першыя крокі”, – сказаў Павал Севярынец у інтэрв’ю прэсавай службе БХД.

Болей навін