Бабруйскія актывісты заклікалі бабруйчанаў не быць абыякавымі да выкрадання Наталлі Шэлег (фота)
У Бабруйску мясцовыя дэмакратычныя актывісты 30 ліпеня правялі інфармацыйную кампанію, падчас якой распавялі бабруйчанам пра бандыцкае выкраданне і збіццё 16-гадовай дачкі актывіста аргкамітэту БХД Вячаслава Шэлега Наталлі.
Яны заклікалі жыхароў гораду не быць абыякавымі, бо “пакінем справу без увагі – і заўтра можам апынуцца ў такім самым становішчы”. Актывісты таксама заклікалі гараджанаў прыходзіць 31 ліпеня на круглы стол па гэтым пытанні, каб разам абмеркаваць бяспеку дзяцей.
Падчас акцыі актывісты налеплівалі на інфармацыйныя стэнды і прыпынкі ўлёткі са звесткамі пра выкраданне і заклікам не быць абыякавымі, распаўсюджвалі іх па паштовых скрынях дамоў і папросту раздавалі мінакам на вуліцах.