За вызваленне ксяндза Лазара падпісаліся больш за 750 чалавек
Петыцыю Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі за тэрміновае вызваленне з СІЗА КДБ каталіцкага святара, пробашча барысаўскай парафіі Спаслання Святога Духа Уладзіслава Лазара за чатыры дні падпісалі ўжо больш за 750 чалавек.
Тыя, хто не пакуль не падпісаўся за вызваленне ксяндза, можа зрабіць гэта тут.
Нагадаем, у СІЗА КДБ больш за два месяцы знаходзіцца каталіцкі святар, пробашч парафіі Спаслання Святога Духа ў Барысаве Уладзіслаў Лазар. У чым яго вінавацяць незразумела, бо увесь гэты час, нягледзячы на патрабаванні грамадства і ажыятаж у СМІ, КДБ настойліва захоўвае маўчанне па дадзенай справе.
БХД заклікае вернікаў-каталікоў і ўсіх беларусаў далучацца да акцыі салідарнасці і дасылаць лісты на адрас: 220050, Менск, а/c 8, СІЗА КДБ, Лазару Уладзіміру Міхайлавічу.