БХД пераслала ў КДБ і Генпракуратуру петыцыю за вызваленне кс. Лазара

13 жніўня 2013 12:06  |  Галоўныя навіны

Аргкамітэт па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” 13 жніўня пераслаў у КДБ і Генеральную пракуратуру Беларусі петыцыю за тэрміновае вызваленне каталіцкага святара, пробашча парафіі Спаслання Святога Духа ў Барысаве Уладзіслава Лазара.

 

Петыцыю, створаную 1 жніўня, за няпоўныя два тыдні падпісалі больш за тысячу чалавек – 1066 на 13:00 13 жніўня.

 

“У СІЗА КДБ больш за два месяцы знаходзіцца каталіцкі святар, пробашч парафіі Спаслання Святога Духа ў Барысаве Уладзіслаў Лазар. У чым яго вінавацяць незразумела, бо увесь гэты час, нягледзячы на патрабаванні грамадства і ажыятаж у СМІ, КДБ настойліва захоўвае маўчанне па дадзенай справе. 

Мы лічым, што арышт святара з’яўляецца спробай шантажу Каталіцкага Касцёлу ў Беларусі і запужвання беларускага грамадства. У сувязі з гэтым мы патрабуем неадкладнага вызвалення ксяндза Уладзіслава Лазара”, – гаворыцца ў звароце.

Болей навін