Гарадзенскія актывісты БХД распачынаюць кампанію ў абарону правоў таксістаў

16 жніўня 2013 09:36  |  Галоўныя навіны

Гарадзенскія актывісты аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” ў межах кампаніі Рада Народных Дэпутатаў распачынаюць кампанію па абароне правоў таксістаў.

 

Справа ў тым, што “ў нетрах Міністэрства транспарту і камунікацый рыхтуецца праект указа прэзідэнта, які можа цалкам разбурыць рынак паслуг таксі”. “Галоўнымі новаўвядзеннямі з’яўляюцца абмежаванне тэрміну эксплуатацыі аўтамабіляў-таксі і ўсталяванне габарытаў транспартнага сродкі для выкарыстання ў якасці таксі. Па дзіўным збегу абставінаў, дадзеныя змены гуляюць на руку вытворцам кітайскіх аўтамабіляў Geely”, – заявіў ініцыятар кампаніі Сяргей Верамеенка.

 

Ён адзначыў, што ў 2012 годзе стартаваў беларуска-кітайскі праект па зборцы аўтамабіляў Geely, якім запланаваны выраб у Беларусі больш за 120 000 аўтамабіляў Geely у год да 2019 года. “Расія вуснамі свайго пасла ўжо выказала незадаволенасць гэтым праектам і тым ці іншым спосабам ўвядзе абмежаванні на ўвоз кітайскіх аўтамабіляў на сваю тэрыторыю. На еўрапейскі рынак Geely таксама не будуць пастаўляцца, значна саступаючы еўрапейскім, японскім і амерыканскім вытворцам па якасці і бяспецы прадукцыі. Для грандыёзнага праекту па зборцы кітайскага аўто застаецца толькі ўнутраны рынак Беларусі, і таксісты з’яўляюцца першымі, на каго беларуская дзяржава і лабісты кітайскага аўтапрама перакладае выдаткі вытворчасці”, – адзначае Сяргей Верамеенка.

 

Паводле яго словаў, з прыняццем Указу з абмежаваннем тэрміну эксплуатацыі і габарытамі аўтамабіляў-таксі, сітуацыя ў галіне пасажырскіх перавозак у беларускіх гарадах значна пагоршыцца. На дадзены момант каля 90% парку аўтамабіляў таксі не задавальняюць патрабаванням ўказу. “Кошт аплаты за праезд у таксі ўзрасце дзякуючы значнага скарачэння аўтапарка таксі. Час падачы таксі заказчыку павялічыцца да 30-40 хвілін. Адбудзецца пераход прадпрымальнікаў на нелегальнае становішча, што значна зменшыць плацяжы ў бюджэт”, – адзначае актывіст.

 

“У сувязі з мерамі, што прымаюцца ўладальнікі таксі будуць вымушаныя купляць кітайскія аўтамабілі беларускай зборкі або прадукцыю расійскага аўтапрама, якія па тэхнічнай эксплуатацыі і бяспецы ў разы саступаюць еўрапейскім аналагам. Які аўтамабіль больш камфортны – “Audi” або “Лада”? Які больш надзейны – “Volkswagen” ці “Geely”? Які больш небяспечны – “Mercedes” або “Волга”? Аўтамабіль-таксі праходзіць дзяржтэхагляд два разы на год. Перад выездам на лінію да пачатку працы машына праходзіць перадрэйсавы агляд аўтамеханіка. Магчымасць эксплуатацыі транспартнага сродку, які знаходзіцца пад пастаянным тэхнічным наглядам, павінен вызначацца яго тэхнічным станам, а не тэрмінам эксплуатацыі”, – мяркуе Сяргей Верамеенка.

 

Ён мяркуе, што дзяржава выбарачна прымяняе патрабаванні да розных уласнікаў. “Для дзяржаўных перавозчыкаў з аўтапаркаў cрок эксплуатацыі рэйсавых аўтобусаў не абмежаваны. Хоць колькасць пасажыраў на рэгулярных маршрутных аўтобусах значна больш, а некаторыя з іх эксплуатуюцца не адзін дзясятак гадоў. Аднак беларускія ўлады ўжываюць зусім іншыя падыходы да прыватнікаў-таксістаў. Праектам указа прадугледжана, што ўжо працуючыя “старыя” аўтамабілі будуць дапушчаныя да працы да 1 студзеня 2016 года. Аднак гэта не вырашэнне праблемы, а адцягванне яе на паўтара года, пасля чаго ўстануць тыя ж пытанні”, – адзначыў ініцыятар кампаніі.

 

У сувязі з гэтым таксісты з Гародні выступілі з ініцыятывай за адмену вышэйзгаданых абмежаванняў па тэрмінах эксплуатацыі і габарытах аўтамабіляў-таксі. Яны выступаюць за рынкавыя ўмовы рэгулявання рынку паслуг таксі і празрысты механізм ліцэнзавання гэтага віду паслуг. “Дзяржава павінна стварыць умовы для справядлівай канкурэнцыі, а не развіваць інтарэсы кітайскіх і расійскіх вытворцаў аўтамабільнай тэхнікі ў шкоду бяспекі і камфорту беларускіх грамадзян”, – дадаў Сяргей Верамеенка.

 

Гарадзенскія актывісты таксама распачалі збор подпісаў пад зваротам у Міністэрства транспарту і камунікацый і Адміністрацыю прэзідэнта. У звароце адзначаецца, што прапанаваныя ўладамі меры значна пагоршаць сітуацыю ў сферы пасажырскіх перавозак аўтамабілямі-таксі, бо:

 

– Кошт новага аўтамабіля моцна ударыць па дабрабыту прадпрымальнікаў, набыццё якога для многіх стане непад’ёмным, альбо загоніць у даўгі на многія гады;

 

– З-за памяншэння парку машын значна скароцяцца падатковыя выплаты ў бюджэт;

 

– Павялічыцца падатковая нагрузка на асобна ўзятага перавозчыка, канкурэнцыя на рынку таксі паменшыцца (скароціцца парк), як следства значна падвысіцца кошт праезду ў таксі;

 

– Шматлікія невялікія прадпрыемствы апынуцца на мяжы галечы, а індывідуальныя прадпрымальнікі беспрацоўнымі;

 

“Мы звяртаемся да Вас з просьбай падтрымаць нашу прапанову па выключэнні патрабаванняў у дачыненні да абмежавання тэрмінаў эксплуатацыі аўтамабіляў-таксі і тым самым зрабіць ўклад у развіццё прадпрымальніцтва і захаванне працоўных месцаў у Рэспубліцы Беларусь”, – гаворыцца ў звароце.

 

Далучыцца да кампаніі беларускіх таксістаў можна па тэлефоне: (+375) – 29 – 783 – 40 – 82. Спампаваць бланкі для збору подпісаў пад зваротам можна тут: blank_sbora_podpsey.doc

Болей навін