Дэлегацыя БХД наведала легенду беларускага руху Алеся Белакоза

19 жніўня 2013 08:28  |  Грамадства

Каля 20 актывістаў Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі наведалі легенду беларускага нацыянальнага руху Алеся Белакоза, які жыве ў вёсцы Гудзевічы Мастоўскага раёну. Пра гэта паведаміў Гарадзенскі абласны каардынатар аргкамітэту БХД Мікола Баўсюк.

 

Актывісты перадалі Алесю Белакозу невялікія падарункі, распыталі пра здароўе і жыццё, у сваю чаргу ён распавёў пра тое, як змагаецца з ракам, шмат увагі надзяліў беларускай мове і культуры.

 

Сябры БХД збіраюцца наведаць Алеся Белакоза і ў верасні, калі яму споўніцца 85 гадоў, паведаміў Мікола Баўсюк.

 

Даведка

 

Алесь Белакоз нарадзіўся ў 1928 годзе. У 1948-1949 гадаз ён разам з сябрамі ў Менску і Гародні раскідваў улёткі за незалежнасць Беларусі і супраць СССР. Працуючы ў родных Гудзевічы настаўнікам беларускай мовы, наладзіў ліставанне сваіх вучняў з вядомымі беларускімі пісьменнікамі, арганізаваў школьны кабінет беларускай літаратуры, а затым літаратурна-краязнаўчы музей. Выдаваў машынапісны часопіс “Праменьчык”.

 

У 1965 годзе зладзіў акцыю лістоў слухачоў курсаў удасканалення настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ў Менску на адрас ЦК КПБ з выкладаннем праблемаў статуса беларускай мовы, за што апынуўся пад наглядам уладаў. У гэтым жа годзе са сцэны актавай залі Саюзу пісьменнікаў БССР запатрабаваў, каб беларуская мова была адзінай дзяржаўнай  БССР.

 

З 1990 году заснаваны Міколам Белакозам Гудзевіцкі літаратурна-этнаграфічны музей набыў статус дзяржаўнага

Болей навін