Заўтра адбудзецца адкрытае паседжанне Грамадскага штабу па барацьбе з АЧС

19 жніўня 2013 09:59  |  Галоўныя навіны

Фермеры, уладальнікі асабістых падвор’яў і ветэрынарныя дактары, якія не атрымалі адказу на свой зварот адносна эпідэміі афрыканскай чумы свінняў, вырашылі стварыць Грамадскі штаб для барацьбы з АЧС.

 

Першае адкрытае паседжанне Грамадскага штабу пройдзе ў аўторак, 20 жніўня, у Менску па адрасе Чарнышэўскага 3. Яно пачнецца а 12-й гадзіне.

 

Запрашаем усіх зацікаўленых і журналістаў.

Болей навін