Заява БХД. Працэс на Уладзем Яроменкам – абсалютна палітычна матываваны і непісьменны

19 жніўня 2013 16:45  |  Галоўныя навіны

19 жніўня ў судзе Першамайскага раёна Менска пракурор папрасіла асудзіць актывіста БХД, маладафронтаўца Уладзя Яроменка до шасці месяцаў арышту без змянення меры стрымання да ўступлення прысуду ў законную моц за нібыта парушэнне прэвентыўнага нагляду. Прысуд будзе вынесены 20 жніўня а 9:45.

 

Разам з тым падчас суду высветлілася, што судовая справа была складзеная з парушэннем усіх магчымых працэсуальных нормаў і юрыдычна непісьменна. Больш за тое, адвакат даказаў фальсіфікацыю подпісаў сведкаў з боку міліцыі, але суддзя не звярнула на гэтай аніякай увагі.

 

Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя лічыць гэты працэс абсалютна палітычна матываваным і незаконным, гэтак жа як і працэс за падзеі 19 снежня 2010 года, на якім быў Уладзю Яроменку быў вынесены ранейшы прысуд.

 

Мы лічым гэты працэс пачаткам перадвыбарчай кампаніі ўладаў 2015 года. Яго мэта – запужаць і нейтралізаваць усіх лідараў моладзевага руху. БХД заклікае міжнародную супольнасць і праваабарончыя арганізацыі выказаць пратэст адносна працэсу і далучыцца да акцый салідарнасці з Уладзем Яроменкам.

 

Калі Уладзя Яроменка асудзяць, у беларусаў з’явіцца яшчэ адзін палітвязень.

 

“На фоне поўнай юрыдчнай непісьменнасці следчых і поўнай адсутнасці сумлення ў пракурора і суддзі відавочныя мэты працэсу – на прыкладзе Ўладзя запужаць іншых, але ж даць яму магчымасць з’ехаць за мяжу да арышту. Рэжым баіцца праблем, звязаных з новымі палітвязнямі, але Уладзя Яроменку баіцца яшчэ болей. Абвяшчэнне выраку адбудзецца заўтра а 9:45 па адрасе Талбухіна, 9. Запрашаю падтрымаць Уладзя!” – адзначыў сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі.

Болей навін