Уладзя Яроменка 28 жніўня чакае новы суд
28 жніўня актывіста моладзевай арганізацыі “Малады Фронт”, сябра БХД
Уладзіміра Яроменка чакае яшчэ адзін суд. На гэты раз адміністрацыйны. Яго ў
чарговы раз вінавацяць у парушэнні адбыцця прэвентыўнага нагляду ( ч.2,
артыкула 24.12 КаАП РБ). Пра гэта актывіст даведаўся, калі атрымаў позву з суда
Першамайскага раёна Менска.
Некалькі дзён таму, 20 жніўня суд Першамайскага р-на
г. Мінска асудзіў на 3 месяцы арышту актывіста моладзевай арганізацыі “Малады
Фронт” Уладзіміра Яроменка, прызнаўшы вінаватым у парушэнні правіл
прэвентыўнага нагляду (арт. 421 Крымінальнага кодэкса). Верагодна, супрацоўнікі
крымінальна-выканаўчай інспекцыі палічылі гэтага недастатковым і накіравалі ў
суд новыя матэрыялы.
Нагадаем, што Праваабарончы цэнтр “Вясна”
распаўсюдзіў з нагоды крымінальнага пераследу Уладзіміра Яроменкі заяву, у
якой патрабуе спыніць практыку палітычна
матываванага пераследу грамадска-палітычных актывістаў, праваабаронцаў,
журналістаў і ўсіх апанентаў дзеючага палітычнага рэжыму, неадкладна і
безумоўна вызваліць усіх палітычных вязняў і зняць усе абмежаванні іх правоў,
накладзеныя ў сувязі з іх асуджэннем.
Разгляд справы ў судзе
Першамайскага раёна Менска пачнецца ў 10-00 па адрасе Менск, вул.
Талбухіна, 9, каб. 25.