МХД зноў пойдзе на рэгістрацыю (фота)
Аргкамітэт па
стварэнні ГА “Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты” правёў летнік для сваіх
актывістаў. Падчас яго былі падведзеныя вынікі дзейнасці аргкамітэту за апошні
час, сфармаваныя планы дзейнасці на будучыню.
У прыватнасці
прадстаўнікі МХД вырашылі зноў падаваць дакументы на рэгістрацыю аб’ядання з
мэтай легалізацыі дзейнасці і абароны актывістаў. Дзеля гэтага напрыканцы
верасня запланавана правесці ўстаноўчы з’езд аргкамітэту ГА “МХД”.