На волю выйшаў Мікола Дземідзенка (фотарэпартаж)
На волю пасля 12 сутак арышту выйшаў сябра БХД і МФ Мікола Дземідзенка.
Сустрэць Міколу прыйшлі дзесяткі чалавек, у тым ліку кіраўнік МФ Зміцер Дашкевіч з жонкай Настай, сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі і адказны сакратар Дзяніс Садоўскі.
Прапануем вашай увазе фотарэпартаж з гэтай падзеі.
Нагадаем, актывіста затрымалі 29 жніўня па дарозе на прэс-канферэнцыю Зьмітра Дашкевіча й у гэты ж дзень асудзілі нібыта за непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі.