Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты нагадалі беларусам пра выкраданне Ганчара і Красоўскага (фота)

16 верасня 2013 12:30  |  Галоўныя навіны

16 верасня, у дзень трагічнага
скрадання беларускага палітыка Віктара Ганчара і бізнэсоўца Анатоля
Красоўскага, Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты правялі інфармацыйную акцыю,
прысвечаную гэтай падзеі.

Па Менску і рэгіёнах актывісты
МХД раздавалі мінакам улёткі, расклеівалі ў людных месцах, на прыпынках і
дошках аб’яваў, раскідвалі па паштовых скрынях улёткі і плакаты, прысвечаныя
трагічна зніклым і памерлым пры нявысветленых абставінах беларускім палітыкам,
бізнэсоўцам і журналістам: Анатолю Красоўскаму, Віктару Ганчару, Юр’ю
Захаранку, Змітру Завадскаму і Генадзю Карпенку.

Асноўная мэта акцыі –
праінфармаваць грамадзян пра забітых апанентаў рэжыму і далучыць людзей да
кампаніі МХД “Мы не забудзем”.

Апроч таго, з 16 верасня МХД
аднаўляюць штомесячныя акцыі памяці зніклых палітыкаў, якія прысвечаныя
праблеме выкрадання і забойстваў праціўнікаў дзейснай улады.

Болей навін