Віталь Рымашэўскі пракаментаваў магчымае скарачэнне спісу неўязных у ЕС беларускіх чыноўнікаў

08 кастрычніка 2013 13:11  |  Галоўныя навіны

Сустаршыня
аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”
Віталь Рымашэўскі пракаментаваў прэсавай службе БХД інфармацыю пра магчымае
скарачэнне спісу беларускіх чыноўнікаў, неўязных у ЕС, перадусім буйных
беларускіх алігархаў, вядомых як “гаманцы рэжыму”.

 

“Як
вядома, зараз актыўна вядзецца абмеркаванне пытання выключэння са спісу
неўязных беларускіх алігархаў, у тым ліку і дзякуючы намаганням іхных юрыстаў.
Лічу, што, калі ў вязніцах знаходзяцца палітвязні, даводзіцца да спробы
самагубства Мікола Аўтуховіч, з’яўляюцца новыя палітвязні, у турму кідаюць святароў,
то скарачэнне спісу будзе ўспрынята ўладамі як адабрэнне палітыкі рэжыму ў
Беларусі. Не можа не турбаваць і серыя артыкулаў у незалежных СМІ пра гэтых
алігархаў, дзе вядзецца не пра шэрыя схемы вядзення бізнэсу ў Беларусі, а пра
тое, якія гэта паспяховя бізнэсоўцы, што дамагліся ўсяго не дзякуючы супрацы з
рэжымам, а толькі сваім
здольнасцям. Такім чынам,
падрыхтоўваецца грамадская думка да выключэння алігархаў са спісу
неўязных”, – адзначыў ён.

 

“Зрэшты,
гэтае рашэнне ў любым выпадку застаецца за еўрапейскімі паліыткамі, але я лічу
непрымальным апраўданне алігархаў і чыноўнікаў тым, што яны нібыта недатычныя
да ўладаў. Гэта хлусня”, – заявіў сустаршыня БХД.

Болей навін