Таццяна Севярынец заняла другое месца ў міжнародным конкурсе эсэ «Жанчыны – мы разам!» (фота)
Каардынатарка аргкамітэту па
стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Таццяна
Севярынец заняла другое месца ў міжнародным конкурсе эсэ «Жанчыны – мы
разам!», фінансаваным у межах праграмы Дэпартамента грамадскай і культурнай
дыпламатыі Міністэрства замежных справаў Польшчы.
У конкурсе ўзялі
ўдзел 26 конкурсных прац ад жанчын з Беларусі і Польшчы. Лепшыя эсэ конкурсу
будуць выдадзеныя ў асобнай публікацыі, якая з’явіцца ў друку ў канцы 2013 года.
Аўтаркі найлепшых
эсэ прнялі ўдзел у трохдзённым міжнародным семінары-майстэрні 3-6 кастрычнiка ў
польскім Вроцлаве. Падчас візіту адбыліся сустрэчы з прадстаўнікамі мясцовых
уладаў, з жанчынамі, якія ў 1980-я гады ўваходзілі ва Вроцлаўскае аддзяленне
“Салідарнасці”, многія з іх адсядзелі ў свій час па 0,5-1,5 гады.
“Прыклад гэтых
жанчын паказаў, што толькі разам, толькі аб’яднаўшыся і забыўшыся на свае
амбіцыі, мы зможам штосьці зрабіць. Паасобку ніяк”, – дзначыла Таццяна Севярынец.