БХД віншуе мітрапаліта Менскага і Слуцкага Філарэта з 35-годдзем служэння ў Беларусі

10 кастрычніка 2013 13:53  |  Грамадства

Беларуская Хрысціянская
Дэмакратыя шчыра віншуе мітрапаліта Менскага і Слуцкага, Патрыяршага экзарха
ўсяе Беларусі Філарэта з 35-годдзем архіпастырскага служэння на карысць
Беларусі і беларускага народу.

 

“Вашае служэнне ў
Беларусі распачалося ў перыяд брэжнеўскага застою, калі рэлігія ў краіне была
пад фактычнай забаронай, людзі не маглі свабодна вызнаваць сваю веру,
падвяргаліся пераследу. Нягледзячы на гэта і дзякуючы Вашым намаганням,
Беларуская Праваслаўная Царква здолела адрадзіцца і заняць пачэснае месца паміж
іншымі Праваслаўнымі Цэрквамі.

 

Як вынік сёння, насуперак
жаданням бязбожных правадыроў, Слова Божае гучыць у кожным кутку Беларусі, дзейнічае мноства
цэркваў і манастыроў. Праваслаўная Царква, якая паказала сябе сапраўдным
абаронцам тых, хто церпіць і пакутуе, мае свае адукацыйныя ўстановы, выдавецкія
цэнтры, СМІ, рэгулярна праводзяцца шматлікія фестывалі, у тым ліку і на
нацыянальным узроўні. Да голасу Царквы і Вас, як яе прадстаяцеля, прыслухоўваецца
ўсё беларускае грамадства.

 

Разам з тым і сёння ў
краіне існуе шэраг праблемаў, дзясяткамі тысяч забіваюцца ненароджаныя дзеці,
прапагандуецца распуста і спажывецкі погляд на жыццё.

 

У гэты дзень жадаем Вам
доўгіх гадоў жыцця, здароўя і Божага Дабраславення для яшчэ большых
здзяйсненняў на карысць Беларусі і Хрысціянства, а таксама дзякуем Вам за кожны
момант Вашага архіпастырскага служэння ў Беларусі”.

Болей навін