Паўла Севярынца вызваляюць зранку 19 кастрычніка

14 кастрычніка 2013 10:31  |  Галоўныя навіны

У сустаршыні БХД, палітвязня
Паўла Севярынца, які адбывае трохгадовае пакаранне за Плошчу ў спецкамендатуры
ў вёсцы Куплін Пружанскага раёну, у суботу, 19 кастрычніка, заканчваецца тэрмін
абмежавання волі.

 

Нагадаем, Севярынец быў
арыштаваны на выхадзе з Плошчы Незалежнасці ў ноч з 19 на 20 снежня 2010 года,
пяць месяцаў правёў у СІЗА КДБ (“амерыканцы”) і, паводле прысуду суда
Заводскага раёну горада Менска 16 траўня 2011 года, накіраваны ў Куплінскую
спецкамендатуру № 7.

 

Сябры і паплечнікі Паўла
збіраюцца сустракаць яго а 10-й гадзіне ў суботу ля будынку
кантрольна-прапускного пункту былога вайсковага гарадка каля “Майстэрні
металавырабаў”.

Болей навін