Запрашаем на з’езд МХД 20 кастрычніка
Запрашаем на з’езд аргкамітэту
па стварэнні Грамадскага аб’яднання “Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты”,
які распачнецца ў Менску 20 кастрычніка аб 11-й гадзіне па вуліцы
Чарнышэўскага, 3.
Апроч уласна сябраў МХД, у
сустрэчы возьмуць удзел сустаршыні аргкамітэту па стварэнні партыі
“Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Віталь Рымашэўскі і Павал
Севярынец.
Па сканчэнні з’езду
адбудзецца майстар-клас па беларускіх народных танцах.