У Менску прайшла міжканфесійная хрысціянская сустрэча (фота)

18 кастрычніка 2013 07:25  |  Галоўныя навіны

У Менску прайшла міжканфесійная хрысціянская сустрэча,
прысвечаная абмеркаванню магчымых форм супрацоўніцтва хрысціян розных канфесій у сумесным служэнні
беларускаму грамадству.

 

У выступах і ў сумесным абмеркаванні падчас былі закранутыя
наступныя пытанні:

 

• ці нясуць хрысціяне адказнасць за тое , што адбываецца ў
грамадстве?

 

• што могуць зрабіць хрысціяне для захавання каштоўнасці
традыцыйнай сям’і ў беларускім грамадстве?

 

• ці магчыма перамога
справядлівасці ў свеце?

 

• як абараніць жыццё ненароджаных дзяцей у нашай краіне?

 

Сустрэчы хрысціян розных канфесій практыкуюцца ў многіх
краінах Еўропы. Звычайна яны праходзяць у фармаце “хрысціянскіх сняданкаў”. Падобная
сустрэча, толькі ўвечары, адбылася і ў Менску па ініцыятыве вернікаў гарадской
арганізацыі БХД. Прысутнічалі прадстаўнікі праваслаўнай, каталіцкай, некалькіх
пратэстанцкіх цэркваў.

 

У будучым плануецца правядзенне рэгулярных спатканняў
хрысціян дзеля абмеркавання найбольш актуальных праблем беларускага грамадства
і пошуку шляхоў дзеля іх вырашэння.

 

У Менску прайшла міжканфесійная хрысціянская сустрэча (фота)

Болей навін