Павал Севярынец прыбыў у Менск (фота)

19 кастрычніка 2013 07:56  |  Галоўныя навіны

Сустаршыня
аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”
Павал Севярынец, які адбываў трохгадовае пакаранне ў вёсцы Куплін Пружанскага
раёну, прыбыў у Менск. Яго сустрэлі сябры БХД.

 

Нагадаем, прадстаўнікі БХД, сябры і паплечнікі Паўла Севярынцазбіраліся сустракацьяго а 10-й гадзіне ў суботу ля будынку
кантрольна-прапускного пункту былога вайсковага гарадка каля “Майстэрні
металавырабаў” спецкамендатуры №7 у вёсцы Куплін Пружанскага раёну. Але
ўлады вырашылі не дапусціць гэтага і ўночы пасадзілі палітыка на цягнік
да Менска.

 

Між тым на Чыгуначным вакзале былі затрыманыя сустаршыня
БХД Віталь Рымашэўскі і журанлісты, якія меліся сустрэць Паўла Севярынца.

 

Павал Севярынец прыбыў у Менск (фота)
Павал Севярынец прыбыў у Менск (фота)
Павал Севярынец прыбыў у Менск (фота)

Болей навін