Віталь Рымашэўскі: міліцыя паказала, што зона – не толькі Куплін, гэта ўся Беларусь

19 кастрычніка 2013 08:30  |  Палітыка

Затрыманы падчас
сустрэчы сустаршыні аргкамітэту Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Паўла
Севярынца сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі лічыць затрыманне журналістаў і
актывістаў на чыгуначным вакзале ў Менску адмысловай і загадзя спланаванай
акцыяй.

 

“Міліцыя ў
чарговы раз праявіла поўнае беззаконне. Людзей затрымлівалі без тлумачэнняў,
без прад’яўлення дакументаў, хаця вядома, што ніхто ніякую акцыю на вакзале
праводзіць не збіраўся. Мэта гэтых дзеянняў уладаў – запужаць, стварыць
псіхалагічны ціск на Паўла Севярынца, паказаць, што зона – гэта не толькі
Куплін, гэта ўся Беларусь”, – адзначыў ён.

 

Пры гэтым Віталь
Рымашэўскі, які яшчэ застаецца сярод затрыманых, выказаў упэўненасць, што
сённяшнія дзеянні міліцыянтаў аніяк не паўплываюць на рашучасць Паўла Севярынца
і тых, хто прыйшоў яго сустракаць.

Болей навін