Павал Севярынец: як не па-людзку бралі, так і не па-людзку даставілі
Сустаршыня Беларускай
Хрысціянскай Дэмакратыі Павал Севярынец па прыездзе ў Менск на выхадзе з цягніку заявіў журналістам:
«На гэтым жа месцы
мяне і арыштавалі. Як не па-людзку бралі, так
і не па-людзку даставілі. Паднялі вельмі рана і патайнымі шляхамі вывезьлі на
вакзл, каб сябры і родныя не змаглі сустрэць», перадае Радыё Свабода.
Асноўнай сваёй
мэтай на свабодзе бачыць і надалей змагацца за тых, хто знаходзіцца ў няволі –
за Алеся Бяляцкага, Мікалая Статкевіча.
Нагадаем, прадстаўнікі БХД, сябры і
паплечнікі Паўла Севярынца збіраліся сустракацьяго а 10-й гадзіне ў суботу ля будынку
кантрольна-прапускного пункту былога вайсковага гарадка каля “Майстэрні
металавырабаў” спецкамендатуры №7 у вёсцы Куплін Пружанскага раёну. Але
ўлады вырашылі не дапусціць гэтага і ўночыпасадзіліпалітыка на
цягнік да Менска.
Між тым на Чыгуначным вакзале былі затрыманыя сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі і
журанлісты, якія меліся сустрэць Паўла Севярынца.