У Менску прайшоў з’езд МХД (фота)

20 кастрычніка 2013 12:28  |  Галоўныя навіны

У Менску 20 кастрычніка праходзіць з’езд аргкамітэту па стварэнні Грамадскага аб’яднання “Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты”.
 
Як адзначыла лідарка аргкамітэту Марына Хоміч, мэтай арганізацыі ёсць абарона менавіта інтарэсаў моладзі ў Беларусі, бо ніхто лепш за моладзь не можа абараніць яе інтарэсы. “Ніхто лепш за нас не можа несці і абараняць нашы інтарэсы, лабіяваць пытанні што хвалююць менавіта нас. Толькі мы ведаем, што трэба маладым людзям, бо мы ведаем, што трэба нам”, – падкрэсліла яна.
 
“Зараз вырасла цэлае пакаленне, якое ўсё сваё жыццё пражыло пры дыктатуры, якое не бачыла лепшага жыцця. У нас ужо ёсць добрыя вынікі, і трэба, каб людзі іх бачылі. Трэба, каб людзі ведалі, што ёсць такая арганізацыя, якая вырашае праблемы, якая змагаецца за свабодную, дэмакратычную і хрысціянскую Беларусь”, – заявіла былая намесніца старшыні аргкамітэту МХД, сябра Рады Вольга Кавалькова.
 
Напачатку з’езду былі падведзеныя вынікі дзейнасці МХД за мінулы год:
 
1. кампанія “Мы не забудзем”, прысвечаная памяці палітыкаў і журналістаў, якія былі знішчаныя ў 1999-2000 гадах; 
 
2. круглыя сталы па моладзевай палітыцы;
 
3. Кампанія ў абарону сямейных каштоўнасцяў;
 
4. Кампанія ў абароны палітвязняў (Хваля Салідарнасці, удзел у акцыях апазіцыі Дзень Волі, Чарнобыльскі шлях і г.д.);
 
5. Праца ў межах Рады Народных Дэпутатаў, правядзенне талакі ў Курапатах; 
 
6. Правядзенне адукацыйных праектаў, летнікаў, культурніцкіх мерапрыемстваў і гэтак далей.
 

З’езд МХД таксама акрэсліў планы дзейнасці
аргкамітэту на 2014-2015 гады.
У прыватнасці, плануецца прыняцце дзейсных мераў
па забароне распаўсюду ўсіх відаў наркотыкаў сярод моладзі і падлеткаў.

 

У адукацыйнай сферы МХД плануюць дамагацца павелічэння
заняткаў па беларускай мове, літаратуры і гісторыі Беларусі; увядзення ў
сярэдніх школах прадмета па асновах хрысціянскай культуры і этыкі; павелічэнне
беларускамоўных школ і беларускамоўных класаў; далучэнне Беларусі да Балонскага
працэсу; акадэмічнай свабоды, аўтаноміі вышэйшых навучальных устаноў і студэнцкага
самакіравання; адмены абавязковага размеркавання маладых спецыялістаў.

 

Апроч таго, Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты збіраюцца
патрабаваць увядзення ільгот на праезд у грамадскім гарадскім і міжгароднім
транспарце: для школьнікаў бясплатны праезд, для навучэнцаў і студэнтаў – 50 %
ад кошту праезду; вяртання надбавак да заработнай платы выкладчыкаў у выпадку чытання
курса на беларускай мове і гэтак далей.

 
Глядзіце таксама: 
 

На з’ездзе МХД абранае новае
кіраўніцтва аргкамітэту

 

 

Выступы
кіраўніцтва БХД:

Дзяніс
Садоўскі – МХД: у вашых руках будучыня Беларусі

 

Віталь Рымашэўскі: перамога
магчымая, калі мы будзем яе годныя

Павел Севярынец: зараз
вырашаецца, якой быць Беларусі

 

Вітанні ад партнёраў:

KrFU (Нарвежскія Маладыя
Хрысціянскія Дэмакраты): мы захапляемся мужнасцю МХД

Junge Union Deutchlands: мы патрабуем бесперашкоднай рэгістрацыі БХД

 
 
У Менску прайшоў з'езд МХД (фота)
У Менску прайшоў з'езд МХД (фота)
У Менску прайшоў з'езд МХД (фота)
У Менску прайшоў з'езд МХД (фота)
У Менску прайшоў з'езд МХД (фота)
У Менску прайшоў з'езд МХД (фота)
У Менску прайшоў з'езд МХД (фота)
У Менску прайшоў з'езд МХД (фота)
У Менску прайшоў з'езд МХД (фота)
У Менску прайшоў з'езд МХД (фота)У Менску прайшоў з'езд МХД (фота)
У Менску прайшоў з'езд МХД (фота)
У Менску прайшоў з'езд МХД (фота)
У Менску прайшоў з'езд МХД (фота)

Болей навін