Дзяніс Садоўскі – МХД: у вашых руках будучыня Беларусі
У руках Маладых Хрысціянскіх Дэмакратаў як мінімум будучыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, як максімум – будучыня ўсёй Беларусі. Пра гэта 20 кастрычніка на з’ездзе МХД заявіў адказны сакратар аргкамітэту БХД Дзяніс Садоўскі.
Ён падкрэсліў важнасць таго, што МХД не стаіць на месцы, а рухаецца наперад. “Але вы можаце больш. Для гэтага трэба больш актыўна працаваць, ствараць больш рэгіянальных арганізацыяў, далучаць больш актывістаў”, – сказаў выступоўца.
“Сёння МХД стала лідарам моладзевага руху сярод дэмакратычных арганізацый. Вы перахапілі штандар, але, каб несці яго, трэба вялікая адказнасць. Зараз нас чакаюць мясцовая і прэзідэнцкая кампаніі. І ад таго, як вы будзеце ўдзельнічаць у гэтай кампаніі, залежыць якой будзе будучыня Беларусі ў бліжэйшыя пяць год, а то і ўвогуле ў гістарычнай перспектыве”, – адзначыў Дзяніс Садоўскі.
“Калі не мы, дык хто? Ад нас залежыць будучыня Беларусі!” – падкрэсліў ён.