KrFU (Нарвежскія Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты): мы захапляемся мужнасцю МХД
Партнёры Маладых
Хрысціянскіх Дэмакратаў з разнастайных еўрапейскіх краін даслалі прывітальныя
словы МХД у сувязі з правядзеннем з’езду аргкамітэту 20 кастрычніка ў Менску.
Вітанні даслалі арганізацыі хрысціянска-дэмакратычнай моладзі Босніі і Герцагавіны,
Літвы, Нарвегіі, Нідэрландаў, Нямеччыны. Прывядзем вітанне KrFU (Нарвежскіх Маладых
Хрысціянскіх Дэмакратаў).
“Дарагія Маладыя
Хрысціянскія Дэмакраты!
Ад імя KrFU мы
дзякуем Вам за запрашэнне ўзяць удзел у з’ездзе Маладых Хрысціянскіх Дэмакратаў.
У гэтыя выхадныя
KrFU ёсць наш нацыянальны кангрэс, так што, на жаль, мы не можам прысутнічаць.
Тым не менш мы
жадаем вам поспехаў ў Кангрэсе падчас абмеркаванне важных моладзевых пытанняў і
палітыкі ў Беларусі.
Мы дзякуем Вам за
шчыльнае супрацоўніцтва і сяброўства, што склалася паміж беларускай і
нарвежскай моладдзю.
Мы падтрымліваем
вашу барацьбу за дэмакратыю, свабоду слова, правы моладзі, негвалтоўныя вырашэнні
і грамадзянскія правы.
Жадаем вам поспехаў
на Кангрэсе і ў далейшай працы! Мы захапляемся вашай мужнасцю.
Найлепшыя
пажаданні ад KrFU,
Эміль Андрэ Эрстад
(старшыня)
Элізабэт Лёлянд
Лінэ Нордхаўг”