Галіна Каржанеўская: хай жа сіла маладых служыць праўдзе і дабру
20 кастрычніка на з’ездзе аргкамітэту па стварэнні ГА “Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты” каардынатарка Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі па Менску Галіна Каржанеўская адзначыла сёння дзяржава ў Беларусі заснаваная на татальнай няпраўдзе.
“На хлусні з экранаў, на няпраўдзе з адпісак чыноўнікаў. У выніку абалваненыя людзі не бачаць, што яны жывуць у загаджаных пад’ездах, не бачаць шматлікіх рэзідэнцый. І калі яны гэтага не бачаць, – звярнулася яна да ўдзельнікаў з’езду, – ваша задача – паказаць ім тое, што адбываецца”.
Свой выступ Галіна Каржанеўская, якая таксама ўваходзіць у Саюз беларускіх пісьменнікаў, скончыла сваім вершам, які ў сваю чаргу завяршаецца наступнымі словамі: “хай жа сіла маладых служыць праўдзе і дабру”.