Сяргей Казакоў: МХД складае рэальную канкурэнцыю праўладным структурам
20 кастрычніка на з’ездзе аргкамітэту па
стварэнні ГА “Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты” прадстаўнік
“Еўрапейскай Беларусі”, былы палітвязень Сяргей Казакоў заявіў, што
ўражаны колькасцю прысутных актывістаў МХД.
“Бачна, што МХД – гэта не
арганізацыя, якая дзейнічае на ўзроўні пасядзелак, а арганізацыя, якая складае
рэальную канкурэнцыю ў сённяшніх умовах. І гэта важна, бо не заўсёды радуе тое,
што робяць нашыя старэйшыя паплечнікі. Сёння МХД – гэта рэальная альтэрнатыва
праўладным структурам і той моцы, якой яна аказвае ціск. І я веру, што ў вас
усё атрымаецца”, – падкрэсліў ён.