З’езд МХД зацвердзіў эмблему аргкамітэту (фота)
З’езд аргкамітэту па стварэнні ГА “Маладыя Хрысціянскія
Дэмакраты”, які прайшоў 20 кастрычніка ў Менску, сярод іншага зацвердзіў і
эмблему МХД.
За аснову эмблемы была узята сімволіка Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі,
а таксама лагатыпы іншых хрыцсціянска-дэмакратычных партый Еўропы, у тым ліку
Еўрапейскай Народнай Партыі, Хрысціянскай Народнай Партыі Нарвегіі,
Хрысціянска-Дэмакратычнай Партыі Малдовы і гэтак далей.
Эмблема МХД
выкананая ў выглядзе сэрца, утворанага нацыянальнай бел-чырвона-белай стужкай.
У цэнтры сэрца змешчаная абрэвіятура “МХД”, па-над якой знаходзіцца
стылізаваная выява васілька, што прысутнічае і на сімволіцы БХД.