На “Атланце” праз правядзенне насупраць саміту СНД абвясцілі выходны
Дырэктар ЗАТ “Атлант” зрабіў
падарунак усяму працоўнаму калектыву:
пятніца 25 кастрычніка аб’яўлена выхадным і будзе адпрацавана ў суботу 16
лістапада. Людзі зразумелі, што гэта звязана з пасяджэннем Вышэйшай Еўразійскай
эканамічнай рады і Рады кіраўнікоў дзяржаў СНД, якая адбываецца якраз насупраць
завода лядоўняў, у новай рэзідэнцыі
Лукашэнкі.
Не ясна толькі, з чым звязана
неабходнасць абязлюджвання прылеглай тэрыторыі, бо ў ахове мерапрыемства і так
задзейнічаны беспрэцэндэнтныя сілы бяспекі.
І ці не стане і ў далейшым праца
прадпрыемства перашкодай для прыезду высокіх гасцей?