Віншуем Надзею Іюльскую з юбілеем!
Шчыра віншуем мінскую актывістку
Надзею Іюльскую з юбілейнай датай. У Надзеі Іларыёнаўны няпросты лёс. Прозвішча
ёй далі ў дзіцячым доме, куды пасля вызвалення сталіцы ад фашыстаў яна трапіла
малою. Атрымала прафесію педагога, працавала настаўніцай фізкультуры. Да нашай
арганізацыі далучылася, як і многія, падчас выбараў 2010 года і з’яўляецца
прыкладам нястомнага служэння хрысціянскай дэмакратыі.
Зычым юбілярцы добрага здароўя і
аптымізму.