БХД будзе дамагацца адзінства дэмакратычных сілаў

28 кастрычніка 2013 10:48  |  Галоўныя навіны

 

Нацыянальная
Рада Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі 27 кастрычніка прыняла рашэнне, у якім
пастанавіла, што прыярытэтам дзейнасці аргкамітэту падчас кампаніі 2015 году
будзе дамагацца адзінства дэмакратычных сілаў.

 

 

Рашэнне
Нацыянальнай Рады БХД

Праз адзінства да перамогі!

1)Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя,
кіруючыся адказнасцю за лёс Беларусі вызначае прыярытэтам кампаніі 2015 г.
адзінства дэмакратычных сілаў: адзіную стратэгію дзеянняў, адзіную каманду,
адзінага кандыдата.

 

2)Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя
заклікае ўсе палітычныя сілы, якія грунтуюцца на платформе дэмакратыі і
незалежнасці Беларусі, з’яднацца дзеля дасягнення перамогі. Механізм абрання
адзінага кандыдата можа быць камбінацыяй ці кампрамісам розных працэдураў.

 

3)Мы прапануем сумясціць абранне дэлегатаў
Усебеларускага З’езда (Кангрэса) з праймерыз, папярэднім галасаваннем за лідараў
– незалежна ад таго, ці яны незаконна абмежаваныя рэжымам судзімасцю, ці знаходзяцца
ў палітычнай эміграцыі або за кратамі.

 

4)Калі адзіны кандыдат не будзе дапушчаны
рэжымам для ўдзелу ў кампаніі 2015 г., мы прапануем правесці альтэрнатыўныя
(народныя) выбары.

 

5)Даручаем да наступнай Нацыянальнай Рады
БХД Георгію Дзмітруку, Віталю Рымашэўскаму, Дзянісу Садоўскаму і Паўлу
Севярынцу правесці перамовы з кіраўнікамі дэмакратычных сілаў Беларусі, а М.
Баўсюку, Т. Севярынец, Т. Кабанчук, А. Шарыпаву, Дз. Шурхаю, Г. Каржанеўскай
(рэгіянальныя каардынатары) – вынесці нашу прапанову на разгляд рэгіянальных
кааліцый.

 

Менск,
27.10.2013

Болей навін