Кіраўніцтва БХД сустрэлася з былым прэзідэнтам Еўрапарламента Гансам Пётэрынгам (фота)

30 кастрычніка 2013 11:47  |  Галоўныя навіны

Сустаршыні аргкамітэту
па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Віталь
Рымашэўскі і Павал Севярынец у межах працоўнага візіту ў Літву сустрэліся з
былым прэзідэнтам Еўрапарламента Гансам-Гертам Пётэрынгам. На сустрэчы былі
абмеркаваныя сітуацыя ў Беларусі і магчымыя дзеянні ЕС у дачыненні да Беларусі.

 

Таксама
кіраўніцтва БХД сустрэлася з лідарам партнёрскай партыі “Звяз Айчыны –
Літоўскія Хрысціянскія Дэмакраты”, былым прэм’ер-міністрам Літвы Андрусам
Кубілюсам і віцэ-прэзідэнтам камітэту па замежных справах літоўскага Сойма,
былым кіраўніком МЗС Літвы Аўдронюсам Ажубалісам. На сустрэчы абмяркоўваліся
пытанні супольнай дзейнасці БХД і ЗА-ЛХД на саміце Ўсходняга Партнёрства ў
Вільні, сітуацыя ў Беларусі, становішча палітвязняў.

 

Апроч таго,
лідары БХД узялі ўдзел у канферэнцыі “Стратэгіі
будучай палітыкі ЕС у дачыненні да Беларусі”.

 

“Партнёры
БХД займаюць найбольш паслядоўную пазіцыю ў дачыненні да Беларусі. Яны
выступаюць за палітыку, заснаваную на каштоўнасцях, і збіраюцца і надалей
прытрымлівацца яе. На сустрэчах таксама закраналіся погляды БХД на 2015 год.
Пазіцыя беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў пра неабходнасць яднання і вылучэння
адзінага кандыдата ад дэмакратычных сілаў, якая запатрабаваная сёння беларускім
народам, была падтрыманая нашымі міжнароднымі партнёрамі. Беларускія дэмсілы
павінны не паўтараць мінулых памылак, а выступаць адзіным фронтам у змаганні за
дэмакратыю”, – адзначыў Віталь Рымашэўскі.

 

Кіраўніцтва БХД сустрэлася з былым прэзідэнтам Еўрапарламента Гансам Пётэрынгам (фота)
Кіраўніцтва БХД сустрэлася з былым прэзідэнтам Еўрапарламента Гансам Пётэрынгам (фота)

Болей навін