У вёсцы Капцёўка сяляне на сходзе патрабавалі спыніць знішчэнне свінняў

30 кастрычніка 2013 19:37  |  Галоўныя навіны

У вёсцы Капцёўка каля
Гародні, у якой улады патрабуюць ад сялянаў да 1 снежня пазбавіцца ад свінняў
на прыватных падворках, 30 кастрычніка адбыўся сход супраць незаконных
патрабаванняў уладаў.

 

Сход прайшоў каля
будынку сельсавету. У ім узялі ўдзел каля 30 сялянаў. На сход былі запрошаныя
старшыні райвыканкаму, сельсавету і калгасу. Калі старшыні сельсавету і калгасу
ў сходзе ўдзельнічалі, то замест старшыні райвыканкаму прыехалі міліцыянты і
людзі ў цывільным з Гародні, якіх здымалі мітынгоўцаў на фота і відэа, распавёў
жыхар Капцёўкі, каардынатар аргкамітэту БХД па Гарадзеншчыне Мікола Баўсюк.

 

На сход таксама
запрасілі журналістаў Белсату, але ўлады не далі ім здымаць тое, што
адбывалася. Заклікаў сялянаў разыходзіцца і старшыня СПК Рышард Папко, у той
час як старшыня сельсавету Іван Сліжэўскі часта нават не меў чаго адказаць на
пытанні мітынгоўцаў.

 

На сходзе сяляне,
у некаторых з якіх шматдзетныя сем’і, адзначалі, што знішчэнне свінняў пакіне
іх без сродкаў да існавання. Гучалі заклікі і да актыўнай абароны прыватных
гаспадарак ад уладаў.

Болей навін